МЭТА: выхаванне грамадзянскіх адносін да сваёй краіны – Рэспублікі Беларусь.

Задачы праекта:

— развіваць даследчыя ўменні (пошук інфармацыі, назіранне, абагульненне);

вучыць карыстанню IT- тэхналогіямі для набыцця і засваення ведаў;

— сайдзейнічаць развіццю творчага патэнцыяла і ініцыятывы вучняў;

— набываць камунікатыўные ўменні у працэсе сумеснай дзейнасці;

— папаўняць слоўнікавы запас шляхам даследвання па тэме праекта;

— стымуляваць інтарэс вучняў да гістарычнага мінулага свайго народа, яго побыту;

— выхоўваць павагу да памяці продкаў, яго мовы.

Этапы падрыхтоўкі і абароны праекта

Праектная ініцыятыва: абмеркаванне тэмы праекта, вызначэнне асноўных накірункаў даследавання.

Вызначэнне канчатковага выніку праекта: збор матэрыялу пра беларускія дзяржаўныя сімвалы, знаёмства з біяграфіяй выдатных дзеячаў-беларусаў, стварэнне фільма па турыстычнаму маршруту.

Стварэнне груп. Размеркаванне абавязкаў:

Кіраўнік праекта, кансультанты (кіраўнік праекта, настаўнікі, спецыялісты), геральдысты, біёграфы славутых дзеячаў зямлі беларускай, турысты-экскурсаводы на радзіму Якуба Коласа, літаратуразнаўцы, IT-тэхнолагі.

Размеркаванне заданняў.

Збор матэрыялу, кансультаванне-дапамога з настаўніцай.

Калектыўнае абмеркаванне выкананай работы. Выбар формы абароны праекта: відэа-прэзентацыя, якая суправаджаецца справаздачамі.

Абарона праекта.

Удзельнікі Абавязкі (задачы)
Кіраўнік, памочнік кіраўніка (вядучая) Абгрунтаваць прычыны выбару тэмы, адабраць матэрыял, кансультацыя груп; скласці сцэнар да прэзентацыі праекта (звязкі выступленняў).
Геральдысты Падрыхтуюць матэрыял аб дзяржаўных сімвалах Беларусі: гербе, сцягу, гімне. Прадставяць яго ў аудыё-медыя варыянце.
Біёграфы славутых дзеячаў зямлі беларускай Пазнаёмяцца з біяграфіямі знакамітых дзеячаў, што атрымалі вядомасць не толькі на Беларусі, але і ў свеце. Прапануюць выканаць заданне з дапамогай інтэрнэт-рэсурса https://worditout.com/word-cloud/create

https://learningapps.org/1269536

Картографы Падрыхтуюць матэрыял аб абласных гарадах Беларусі і прадставяць яго ў выглядзе праведзенай ці прапанаванай віктарыны з дапамогай IT- тэхналогій
Турысты-экскурсаводы Падбяруць матэрыялы геаграфічныя, біяграфічныя, з фальклору і г.д., што дадуць магчымасць пракласці ўмоўна шлях да радзімы Якуба Коласа (яго юбілей толькі адзначаўся). Апрацаваўшы матэрыял, падрыхтуюць і на прэзентацыі  прадэманструюць відэафільм, зняты самімі вучнямі, у час вандроўкі па дарозе на электрычцы ад Мінска да Стоўбцаў.
Літаратуразнаўцы-

чытальнікі

Прадставяць творы, прысвечаные Радзіме.

Зробяць падборку-скарбонку сваіх аўдыязапісаў гэтых твораў для далейшага магчымага праслухоўвання пры неабходнасці на іншых мерапрыемствах і занятках.

IT-тэхнолагі Відэамантаж фільма, падрыхтоўка заданняў з выкарыстаннем рэсурсаў

https://worditout.com/word-cloud/create

https://learningapps.org

Рэфлексія.

  1. Што вы адчувалі ў час працы над праектам?
  2. Што вы адчуваеце зараз?